BE RU EN

Мальцаў: «Скарачэнне тэрміна службы можа прывесці да катастрафічных наступстваў»

  • 12.12.2008, 12:36

Узброеныя Сілы Беларусі пакуль не ставяць пытанне аб змяншэнні працягласці тэрміновай ваеннай службы, але рыхтуюць для гэтага глебу.

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

"Нельга адразу ўзяць і скараціць тэрмін службы. Гэта можа прывесці да катастрафічных наступстваў", - сказаў міністр.

Ён патлумачыў, што спачатку трэба зменшыць тэрміны навучання вайсковых спецыялістаў, укараніць новае навучальнае абсталяванне, у тым ліку трэнажоры, "і паўтарагадовую праграму ўмясціць у адзін год".

Пры гэтым Леанід Мальцаў адзначыў, што ў Беларусі існуе вялікая колькасць адтэрміновак ад прызыву на тэрміновую ваенную службу. "Ні ў адной краіне свету няма столькі адтэрміновак, як у нас. Усё вырашаецца на карысць маладога чалавека і яго бацькоў", - дадаў міністр.

Ён нагадаў, што тэрміновая ваенная служба для асобаў без вышэйшай адукацыі доўжыцца 1,5 гады, з вышэйшай адукацыяй - 1 год, для тых, хто скончыў ваенныя кафедры, але не атрымаў афіцэрскага звання, - 6 месяцаў.

Апошнія навіны