Кошты на нафту зноў упалі
- 16.12.2008, 9:23
Кошты на нафту на сусветных рынках знізіліся на фоне паведамленняў аб 50-мільярднай фінансавай пірамідзе ў ЗША, якая лопнула.
Аб гэтым паведамляе РИА Новости са спасылкай на агенцтва Рэйтэр.
Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent Crude Oil на лонданскай біржы IСE (InterContinental Exchange Futures) па выніках таргоў знізіўся на 1,81 даляра — да 44,60 даляра за барэль.
На нью-йоркскай біржы NYMEХ (New York Merchantile Exchange) кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на амерыканскую лёгкую нафту маркі Light Sweet Crude Oil знізіўся на 1,77 даляра — да 44,51 даляра за барэль.