BE RU EN

Новы рэктар БДУ пачаў працу з ціску на апазіцыйных студэнтаў

  • 16.12.2008, 11:34

Актывісткам моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Анастасіі Лойка і Таццяне Шапуцька абвешчаная вымова рэктара Белдзяржуніверсітэта.

Такое рашэнне вынес 15 снежня нядаўна прызначаны рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Абвясціць актывісткам вымову рэкамендаваў савет па прафілактыцы правапарушэнняў юрыдычнага факультэта БДУ.

Падставай для вымовы стала акцыя 7 лістапада "Камунізм пад трыбунал!". У выніку Т.Шапуцька і А.Лойка былі пакараныя адміністрацыйным арыштам на трое сутак кожная за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Як паведаміла Т.Шапуцька, у той жа дзень да рэктара БДУ прыехалі прадстаўнікі КДБ і Адміністрацыі прэзідэнта і прывезлі дакументы, у якіх асвятлялася іх грамадская дзейнасць, а пасля — дакументы з суду.

А.Лойка вучыцца на трэцім курсе юрыдычнага факультэта на кафедры правазнаўства, Т.Шапуцька — на першым курсе таго жа факультэта на кафедры паліталогіі.

Апошнія навіны