Моладзь патрабуе рэабілітацыі асуджаных па палітычных матывах (Фота)
- 16.12.2008, 13:37
15 снежня ў Менску прайшла акцыя актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Каля станцыі метро «Няміга», уздоўж праезжай часткі вуліцы Максіма Багдановіча, была вывешаная расцяжка з патрабаваннем рэабілітацыі ўсіх асуджаных па палітычных матывах. Мінакам раздаваліся ўлёткі з напамінам аб правядзенні 16 снежня Дня беларускай салідарнасці, пералікам прозвішчаў маладых людзей, асуджаных па «справе 14-ці» і неабходнасці звярнуць увагу на ўсе несправядлівасці і парушэнне правоў кожнага грамадзяніна.