Акцыя ў памяць аб зніклых лідэрах апазіцыі і журналісце
- 16.12.2008, 14:08
Партрэты зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналіста з'явіліся ў Менску 16 снежня, у Дзень салідарнасці.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» расклеілі іх на цэнтральных вуліцах горада. Акрамя партрэтаў, на плакатах таксама размешчаная інфармацыя аб зніклых у 1999-2000 гадах экс-міністры ўнутраных справаў Юрыі Захаранку, віцэ-спікеры Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктары Ганчары, бізнэсмэне і грамадскім дзеячы Анатолі Красоўскім і журналісце Зміцеры Завадскім.
У выкраданні і забойстве гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.





