BE RU EN

Супрацоўнікі ДАІ будуць несці дзяжурства ў строях Дзеда Мароза і Снягуркі

  • 16.12.2008, 14:38

Строі Дзеда Мароза і Снягуркі апрануць супрацоўнікі УДАІ Менска 18 снежня, калі ў сталіцы пройдзе адзіны дзень прафілактыкі «Менск - горад бяспечных дарогаў».

"Супрацоўнікі ДАІ Менска 18 снежня будуць несці дзяжурства на вуліцах горада ў строях Дзеда Мароза і Снягуркі. Акрамя віншаванняў з надыходзячымі святамі, супрацоўнікі ДАІ будуць папярэджваць аб неабходнасці захавання Правілаў дарожнага руху", паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у ДАІ.

"Грамадзянам будуць нагадваць аб захаванні антыалкагольнага заканадаўства, супрацьпажарнай бяспекі. У прыватнасці, аб захаванні мераў бяспекі пры выкарыстанні петардаў і феерверкаў", адзначылі ў ДАІ.

"Перапранутыя Дзядамі Марозамі і Снягуркамі супрацоўнікі ДАІ таксама будуць нагадваць удзельнікам дарожнага руху аб недапушчальнасці незаконнай высечкі і перавозкі елак", адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Апошнія навіны