BE RU EN

На плошчы Якуба Коласа прайшла акцыя «Не палітычнаму тэрору!» (Фота)

  • 16.12.2008, 18:08

Акцыя памяці зніклых беларускіх палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага прайшла 16 снежня на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» усталі ў ланцуг з партрэтамі зніклых апанентаў рэжыму. У выкраданні і забойстве гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Пасля ўдзельнікі акцыі пачалі гучна скандаваць "Не - палітычнаму тэрору!" Акцыя працягвалася 20 хвілінаў.

Апошнія навіны