Беларусь і Расея пачалі падрыхтоўку вайсковых вучэнняў «Захад-2009»
- 18.12.2008, 10:10
Група прадстаўнікоў Генеральных штабоў Узброеных сілаў Расеі і Беларусі распачне падрыхтоўку сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2009».
"На наступным тыдні сумесная група прадстаўнікоў Генштабаў Узброеных сілаў двух дзяржаваў пачне працу непасрэдна на меркаваных месцах правядзення вучэння з мэтай рэкагнасцыроўкі", – паінфармаваў у сераду ў Менску начальнік накірунку Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Ўзброеных сілаў РФ Аляксандр Яноўскі.
Пры гэтым ён удакладніў, што вучэнне будзе праводзіцца ў наступным годзе на тэрыторыі абедзвюх дзяржаваў, паведамляе «Интерфакс».
Нагадаем, раней кіраўнік Мінабароны Расеі Анатоль Сердзюкоў адзначаў, што вучэнне павінна стаць "чарговым практычным крокам у падрыхтоўцы нашых Узброеных сілаў і спрыяць стварэнню рэальна дзейснай сістэмы забеспячэння бяспекі «саюзнай дзяржавы»".