BE RU EN

Польшча ўзмацніла жорсткасць выдачы візаў для беларусаў

  • 18.12.2008, 14:59

Пасля ўступлення ў Шэнгенскую зону польскія консульствы ў Беларусі, Расеі і ва Украіне значна скарацілі колькасць візаў, якія выдаюцца грамадзянам гэтых краінаў.

Аб гэтым паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на польскую «Газету выборчу».

«Пасля таго, як Польшча ўступіла ў Шэнгенскую зону, нашыя консульствы ва Усходняй Еўропе выдалі на 66% менш візаў для беларусаў, на 46% менш візаў для ўкраінцаў і на траціну менш візаў для расейцаў», - паведамляе газета.

Пасля ўступлення Польшчы ў Шэнгенскую зону консульствы гэтай краіны значна ўзмацнілі жорсткасць палітыкі выдачы візаў для грамадзянаў краінаў, якія не ўваходзяць у ЕЗ.

Абмежаванні ў выдачы візаў у большай ступені закранулі грамадзянаў Беларусі, якія ў перыяд са студзеня па жнівень 2007 года атрымалі 208 тыс. візаў, а за той жа перыяд 2008 года - усяго 70 тыс.

Апошнія навіны