У Менск з канцэртам прыехаў Эмір Кустурыца (Фота, відэа)
- 19.12.2008, 10:44
У беларускую сталіцу прыбыў знакаміты рэжысёр і музыка Эмір Кустурыца і ягоны гурт «No Smoking Orchestra».
Сербскага кінематаграфіста, разам з прыхільнікамі ў аэрапарту сустракалі журналісты. У Менску сэптэт (у аркестры 7 чалавек) упершыню, хоць сама група «No Smoking Orchestra» існуе ўжо 16 год.
Кустурыцу-рэжысёра чакалі сёлета на «Лістапад», але ён упадабаў кінематографу музыку і любімую гітару, растлумачыўшы прыхільнікам, што песня для яго - як міні-фільм.
Нягледзячы на гэта, менавіта кіно прынесла баснійскаму сербу, як называе сябе Кустурыца, сусветную славу. Неафіцыйны тытул «рэжысёра 21 стагоддзя» яму прысвоілі ўжо пасля першай працы - лірычнай драмы аб праблемах баснійскай моладзі. Цяпер у фільмаграфіі Кустурыцы каля 30 стужак. Ён і рэжысёр, і сцэнарыст, і прадзюсар, і музыка. А хуткім часам стане яшчэ і пісьменнікам. Але сёння гітарыст у складзе аркестра, які не паліць, падорыць гледачам не тэксты, а баснійскі панк.


