BE RU EN

Андрэй Касціцын атрымаў траўму

  • 19.12.2008, 11:17

Нападаючы «Манрэаля» беларус Андрэй Касціцын атрымаў траўму і таму не змог дайграць матч супраць «Філадэльфіі» да канца.

На пляцоўцы хакеіст правёў толькі 10 хвілін 35 секунд. Ён прапусціў некалькі змен у другім перыядзе і не выйшаў на трэці, паведамляе eSport.BY.

Прычынай стала нявызначаная траўма ніжняй часткі тулава. Канчатковы дыягназ будзе пастаўлены пасля паглыбленага медыцынскага абследавання.

Апошнія навіны