Супрацоўніца банка скрала 300 латарэй і нічога не выйграла
- 2.12.2008, 10:20
У Калінкавічах 27-гадовая кантралёр мясцовага філіяла дзяржаўнага банка на працягу чатырох месяцаў крала латарэйныя квіткі.
Рэвізія знайшла нястачу на суму больш за 1 мільён рублёў, паведамілі «Комсомольской правде в Беларуси» у прэс-службе гомельскага УУС.
У Калінкавіцкім райаддзеле міліцыі супраць дзяўчыны ўзбудзілі крымінальную справу, зараз суд можа пакараць яе трыма гадамі зоны. Кантралёр спадзявалася занесці ў касу гроша за скрадзеныя квіткі, атрымаўшы выйгрыш. Але, як сталася, ні адзін з трохсот з нечым скрадзеных квіткоў поспеху ёй не прынеслі.