Ода крызісу
- 2.12.2008, 12:46
Дэмакратыі пры крызісе выжывуць, вымушаныя падтрымліваць адна адну; дыктатуры будуць планамерна выміраць, піша кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін.
Падаем тэкст Мікалая Халезіна, апублікаваны ў яго блогу.
Сёння канчаткова і безпаваротна зразумеў -- у гэтым супрацьстаянні чалавека і эканомікі, я на баку эканомікі. Калі б Крызісу не было, яго варта было б прыдумаць.
Менавіта Крызіс у стане вылечыць свет ад ганарыстасці і непрафесіяналізму.
Менавіта Крызіс можа вярнуць у нашае жыццё Логіку.
Менавіта Крызіс стаў той рысай, за якой знаходзіцца лек для псіхічнага здароўя планеты.
Памятаеце нафту па 140 за барэль?
Памятаеце запэўніванні пуціных, лукашэнкаў і чавесаў аб тым, што "крызіс нас не закране"?
Памятаеце выставы для міліярдэраў?
Памятаеце навіны пра канцэрты джорджаў майклаў на днях нараджэння патаніных?
Памятаеце незлічоную колькасць здыманых серыялаў з бясталентнымі акторамі ў ролях?
Забудзьцеся!
Свет змяняецца.
Усеагульнае працвераджэнне прыходзіць хутка і няўхільна.
Маючы стасункі з еўрапейскімі прадзюсарамі, бачу, як старанна яны сталі адбіраць праекты для рэалізацыі. Не трэба змагацца з бясталентным -- яно загіне на далёкіх падыходах да рынка.
Гляджу на пуціных і лукашэнкаў -- нахабства і бессаромнасць змянілася разгубленасцю. Услед прыйдзе паніка і адчай.
Нялёгка дыктатарам -- іх мала і яны не любяць дапамагаць адзін аднаму. Дэмакратыі выжывуць, вымушаныя падтрымліваць адна адну; дыктатуры будуць планамерна выміраць.
Так, людзям будзе цяжка на працягу трох-чатырох гадоў. Тое, што нас не забівае, робіць нас мацней. Гэта і будзе аплатай крэдыту на вяртанне ў жыццё Логікі, як першаасновы існавання свету.
Жыццё, як правіла, даўжэй, чым Крызіс. Гэтая думка заспакойвае і дае надзею на новую яе якасць.
Узрадуйцеся Крызісу, паколькі пражываць яго ўсё роўна прыйдзецца, дык лепш рабіць гэта з задавальненнем, знаходзячы новыя сэнсы і глебу для творчасці!