BE RU EN

Прастаўленне дата-штампаў будзе адмененае з 12 снежня

  • 2.12.2008, 16:44

Прастаўленне дата-штампаў пры перасячэнні беларускай мяжы будзе адмененае з 12 снежня бягучага года, паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Ён адзначыў, што 12 снежня ўступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 3 чэрвеня 2008 года «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

«Саўмінам былі арганізаваныя меры па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам і, такім чынам, з 12 снежня прастаўленне адзнакі аб перасячэнні дзяржмяжы ў пашпартах грамадзянаў Беларусі будзе адмененае. Аднак гэта не датычыць замежных грамадзянаў», - паінфармаваў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго словаў, у канцы мінулага гады Дзяржпамежкамітэт Беларусі зрабіў поўную аўтаматызацыю пунктаў пропуску. Гэта дазволіла на першым этапе адмовіцца ад запісаў аб дазволе на выезд за мяжу для грамадзянаў Беларусі.

На другім этапе Дзяржпамежкамітэт мінулым летам адмаўляўся ад прастаўлення дата-штампаў у пашпартах грамадзянаў Беларусі, якія ехалі чыгуначным транспартам на ўкраінскім накірунку ў перыяд адпачынкаў. Як паказала практыка, гэта не толькі скарачае час афармлення на мяжы, але і дазваляе падоўжыць тэрмін службы пашпарта за кошт эканоміі старонак.

У дачынені да неабходнасці падцверджання камандзіровак суразмоўца сказаў, што адзнака аб перасячэнні мяжы не павінна з'яўляцца падставай для падцверджання камандзіроўкі.

«Калі грамадзянін Беларусі ездзіў у Расею, дык ён зазвычай падцвярджаў камандзіроўку ў той арганізацыі, куды накіроўваўся, ці ў гасцініцы. Такім жа чынам трэба рабіць і ў іншых краінах», - патлумачыў начальнік прэс-службы Дзяржпамежкамітэту.

Апошнія навіны