BE RU EN

Лябедзька пераапрануўся ў Дзеда Мароза і адорваў дыпламатаў (Фота)

  • 23.12.2008, 8:50

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька своеасабліва павіншаваў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам кіраўнікоў дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый.

Як паведамляе сайт АГП, палітык, пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза, акрамя традыцыйных беларускіх напояў, падарыў дыпламатам брашуру «Народны тэлевізар», у якой сабраныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі і Анатоля Лябедзькі па актуальных пытаннях унутранай і знешняй палітыкі.

Сайт АГП прапаноўвае перадкалядную фотасесію пад назвай «Дзед Мароз і дыпламаты».

Кіраўнік місіі АБСЕ у Беларусі Шміт таксама атрымаў у падарунак «Народны тэлевізар»

Лябедзька і амбасадар Польшчы Генрых Літвін

Апошнія навіны