Украіна ўводзіць дэклараванне ўвазных тавараў
- 23.12.2008, 9:54
З першага студзеня 2009 года ўводзяцца новыя правілы ўвозу тавараў на Ўкраіну, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай мытнай службы рэспублікі.
Аўтатранспартныя сродкі, якія ўвозяць тавары на Ўкраіну з любымі мэтамі, акрамя транзіту, не будуць дапушчацца ва ўкраінскую частку пункта пропуску, калі ў Адзінай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме (ААІС Дзяржмытслужбы) будуць адсутнічаць электронныя копіі папярэдніх паведамленняў (ПЗ) і папярэдніх мытных дэкларацый (МД), прадстаўленых украінскім атрымальнікам на гэтыя тавары, перадае «Інтэрфакс».
У выпадку адсутнасці ў ААІС Дзяржмытслужбы электронных копій ПЗ або МД, а таксама адпаведных запісаў у таварасуправаджальных дакументах тавары не будуць прапускацца, а транспартныя сродкі будуць вяртацца на сумежны бок з выдачай Карткі адмовы ў прыняцці мытнай дэкларацыі, афармленні або пропуску тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу Ўкраіны.