BE RU EN

Прэс-сакратар Мядзведзева: Паседжанне Вышэйшага дзяржсавета адбудзецца ў канцы студзеня ў Маскве

  • 23.12.2008, 14:36

У канцы студзеня - пачатку лютага ў Маскве пройдзе паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.

Гэта пацвердзіла прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Наталля Цімакова, адказваючы на пытанні журналістаў, піша «Интерфакс».

«Дмітры Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка дасягнулі прынцыповай дамоўленасці аб правядзенні ў канцы студзеня - пачатку лютага наступнага года ў Маскве чарговага паседжання Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі», -- заявіла Наталля Цімакова.

«Кіраўнікі краінаў далі даручэнні па падрыхтоўцы парадку дня сустрэчы, якая мае быць», - дадала яна.

Як паведамлялася раней, на запланаваным на канец студзеня паседжанні Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» будуць «дакументальна аформленыя» рашэнні па пытаннях, якія абмяркоўваліся падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева ў Маскве. Гэта кошт для Беларусі на расейскі газ і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Парадак дня ВДС «саюзнай дзяржавы», які мае быць, прапанаваная беларускім бокам.

Апошнія навіны