BE RU EN

Польшча пабудуе АЭС на мяжы з Беларуссю?

  • 3.12.2008, 12:21

Урад Польшчы плануе пабудову дзвюх атамных электрастанцый на Падляссі і Памор'і.

Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае, але дыскусіі ўжо вядуцца. Неафіцыйна называецца месца будучага будаўніцтва падляскай электрастанцыі — паўночна-ўсходняя частка Беласточчыны, паведамляе «Еўрарадыё».

Першым ідэю будаўніцтва электрастанцый агучыў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Ён заявіў, што ў 2020 годзе ў Польшчы будзе свой атамны ток. З'явяцца дзве электрастанцыі — на Памор'і і ў найбяднейшым рэгіёне краіны, на Падляссі.

Апошнія навіны