BE RU EN

Жан-Эрык Хольцапфэль: «Мы будзем разглядаць кожную з умоваў – як яна выконваецца»

  • 3.12.2008, 18:40

Павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі заявіў, што ацэнка прагрэсу, які будзе зроблены Беларусьсю, будзе сыходзіць з 12-ці вядомых патрабаваньняў ЭЗ.

Пасьля трансьляцыі прэс-канфэрэнцыі ў офісе Эўрапейскай камісіі ў Менску Жан-Эрык Хольцапфэль адзначыў, што Ўсходняе партнэрства “гэта вельмі грунтоўная ініцыятыва, якая трымаецца на добрым, сур’ёзным падмурку. Мы запусьцілі новы цягнік”.

“Мы наўмысна не рабілі “дарожную мапу” і не прымалі нейкую пакрокавую стратэгію. Для нас галоўнае – прагрэс у цэлым. Таму дакладных крытэраў прагрэсу няма. І мы будзем разглядаць кожную з умоваў – як яна выконваецца. Ідэя ЭЗ палягае ў тым, каб з аднаго боку мець канкрэтныя вынікі і зрухі, а з другога – агульныя, якія тычацца заканадаўства”, -- перадае словы Паверанага ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі “Радыё Свабода”.

Прапанова Еўракамісіі аб удзеле ў палітыцы Усходняга партнёрства сапраўднае і для Беларусі, аднак краіна, каб стаць яе ўдзельніцай, павінна адпавядаць еўрапейскім стандартам. Аб гэтым заявіла камісар ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер 3 снежня на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Апошнія навіны