У Маскве паступілі ў продаж мабільныя тэлефоны з выявай Сталіна
- 30.12.2008, 9:29
Мабільныя тэлефоны маркі Nokia з выявай Іосіфа Сталіна з'явіліся ў продажы ў сетцы мабільнай электронікі «Іён» у Маскве.
У залежнасці ад мадэлі тэлефон з партрэтам так званага правадыра народаў каштуе ад 75 тыс. да 4 млн 500 тыс. у перакладзе на беларускія рублі, піша Газета.ру.
У кампаніі Nokia заяўляюць, што кампанія да гэтага абсалютна не датычная.
«Nokia не выпускае тэлефонаў або панэляў з малюнкам Сталіна, гэта прадукцыя ніякіх адносінаў да нас не мае», – заявіла дырэктар па сувязях з грамадскасцю Nokia у Еўразіі Вікторыя Ярэміна.
З'яўленне тэлефонаў Nokia з партрэтам правадыра народаў яна назвала вялікім ударам па іміджы кампаніі.
«Нават калі б Nokia стаяла на мяжы банкруцтва і выпуск тэлефонаў або панэляў з партрэтам Сталіна быў бы адзіным шанцам выратаваць наш бізнэс, Nokia ніколі гэтага б не зрабіла», – лічыць Ярэміна.