BE RU EN

Барыс Нямцоў назваў Лукашэнку «кідалай» года

  • 30.12.2008, 9:54

Былы першы віцэ-прэм'ер Расеі, адзін з лідэраў руху «Салідарнасць» Барыс Нямцоў падвёў вынікі года.

Падагульняючы падзеі 2008 года ў сваім блогу, палітык назваў Аляксандра Лукашэнку "кідалай" года. "Ён абяцаў прызнаць незалежнасць Асеціі і Абхазіі. Не прызнаў. Крэдыт $1 млрд з бюджэту Расеі атрымаў. І кошты на газ для Беларусі захаваў самымі нізкімі", -- піша Нямцоў.

Вось як выглядаюць астатнія падзеі 2009 года з пункта погляду аднаго з лідэраў расейскай апазіцыі.

Страты года — Салжаніцын і Алексій II

Забойства года — забойства лідэра інгушскай апазіцыі Магамеда Яўлоева зязікоўскімі міліцыянтамі.

Здзек года — рашэнне суду выпусціць смяротна хворага Алексаняна з турмы пад непамерны для яго заклад у 50 млн. рублёў.

Жорсткасць года — нежаданне Мядзведзева і Пуціна выпусціць цяжарную Святлану Бахміну з турмы.

На гэтым фоне цынізм года — рашэнне аб вызваленні п-ка Буданава, які забіў чачэнскую дзяўчыну.

Афёра года — раздача сотняў мільярдаў рублёў банкам, набліжаным да Пуціна, якія іх канвертавалі і сядзяць ціха. Выдача Пуціным 4,5 млрд. даляраў Дзерыпаску з мэтай захопу "Нарыльскага Нікеля" і выдача $4,5 млрд пуцінскім сябрам Сечыну і Багданчыкаву для падтрымкі чэкісцка-алігархічнай Раснафты. Пуцінскі крэдыт Ісландыі.

Памылка года — прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Гэтае рашэнне — пачатак распаду Расеі. Калі пагадненне паміж Пуціным і Кадыравым (Грошы ў абмен на лаяльнасць) скончыцца, чачэнцы скажуць, а чым мы горш асяцінаў і абхазаў?

Сюрпрыз года — абранне чарнаскурага прэзідэнта ў ЗША. Амерыка давяла, што яна дэмакратыя, адхіліўшы збанкрутаўшых рэспубліканцаў ад улады.

Безгранічча года — жорсткі разгон пуцінскімі АМАПаўцамі дэманстрацыі генералаў — ветэранаў ВАВ, а таксама масавае збіццё далёкаўсходнікаў, якія мірна пратэставалі, падмаскоўным АМАПам.

Удачы года — у асноўным, спартовыя. Перамога расейскай зборнай на чэмпіянаце свету па хакеі, фантастычны поспех «Зеніту», які ўзяў суперкубак у барацьбе з МЮ. Фенаменальны поспех Алены Ісінбаевай, на алімпіядзе ў Пекіне.

Палітычны поспех — стварэнне руху "Салідарнасць", які аб'яднаў ўпершыню за 18 гадоў прадстаўнікоў Яблыка, СПС, АГФ, РНДС, праваабаронцаў у адну арганізацыю.

Расчараванне года — скон СПС.

"Кідала" года — Лукашэнка. Абяцаў прызнаць незалежнасць Асеціі і Абхазіі. Не прызнаў. Крэдыт $1 млрд з бюджэту Расеі атрымаў. І кошты на газ для Беларусі захаваў самымі нізкімі.

Глупства года — расейска-венесуэльскія вучэнні ў Карыбскім моры.

Засада года — Пуцін. Ён думаў, што будзе руліць, застаючыся бясконца папулярным. Апынулася, што за ўсё прыйдзецца адказваць. Можаце сабе ўявіць, якім збавіцелем ён вярнуўся б зараз, калі б спакойна сышоў у траўні 2008?

Нахабства года — падаўжэнне Мядзведзевым і Пуціным прэзідэнцкіх паўнамоцтваў сабе любімым.

Асабістыя поспехі — выданне разам з Мілавым "Пуцін. Вынікі" і "Пуцін і Газпрам", пераклад "Споведзі бунтара" на італьянскую, нямецкую, латышскую мовы.

Апошнія навіны