BE RU EN

У Кобрыне і Пінску забароненыя апазыцыйныя акцыі

  • 4.12.2008, 9:07

Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры кобрынскай і пінскай філій “Маладога Фронту”.

У Кобрыне пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, а ў Пінску – на плошчы Кірава.

Мясцовыя выканкаму адмовілі з абсалютна ідэнтычнай фармулёўкай: “заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў".

Аднак, як зазначаюць маладафронтаўцы, штогод на цэнтральных плошчах праходзяць дзяржаўныя мерапрыемствы і ніхто, безумоўна, па-зазаконнымі іх ня лічыць.

Нагадаем, у правядзеньні пікетаў, што мелі адбыцца ў межых кампаніі "Камунізм - пад трыбунал!" таксама адмовілі ў Менску і Мазыры.

Апошнія навіны