BE RU EN

Арыштаваны старшыня наваполацкай суполкі «Моладзі БНФ»

  • 4.12.2008, 10:18

3 сьнежня ўвечары ў Наваполацку быў затрыманы старшыня мясцовай суполкі «Моладзі БНФ» Міхась Новікаў разам зь сябрам арганізацыі Андрусём Галавырыным.

Як паведаміла актывістка «Моладзі БНФ», Вікторыя Штукар, якая была на месцы затрыманьня, маладыя людзі былі на рок-канцэрце, пасьля яго заканчэньня выйшлі на вуліцу, дзе і былі арыштаваныя міліцыянтамі без тлумачэньня прычынаў, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Міхася Новікава і Андруся Галавырына міліцыянты адвезьлі ў пастарунак.

Апошнія навіны