BE RU EN

Кобрынскія прадпрыемствы - банкруты. Рыхтуюцца акцыі пратэста

  • 4.12.2008, 18:10

Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Сузор’е» і буйное прадпрыемства «Ручайка» перажываюць цяжкія часы.

Аб гэтым паведаміў «Радыё Свабода» старшыня рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Алесь Мех. Ён патлумачыў, што актывісты апазыцыі рыхтуюцца да акцыяў пратэсту, паколькі ў Кобрыне два прадпрыемствы ўжо згубленыя, і яшчэ два — банкруты.

«Пікеты мы робім, каб ускалыхнуць грамадзтва. І калі сёньня ўлада не дазваляе, то мы будзем больш сур’ёзна рыхтавацца да сацыяльных мерапрыемстваў. Справа ў тым, што ў Кобрыне ўжо згубленыя мэблевая фабрыка, ільнозавод. Цяпер крызісная сытуацыя на прадзільна-ткацкай фабрыцы «Сузор’е». Банкрут і буйное прадпрыемства «Ручайка».

Нагадаем, сябры апазыцыі ў рэгіёнах рыхтуюць публічныя акцыі да гадавіны распаду СССР і да 60-годзьдзя прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. У Кобрыне, як і ў многіх іншых мясьцінах, улада чыніць перашкоды гэтым ініцыятывам дэмакратычных актывістаў.

Апошнія навіны