BE RU EN

Рэха «выбараў»: Апазіцыянерку асудзілі за ўлёткі пра байкот

  • 5.12.2008, 9:20

Вядомая распаўсюдніца незалежнага друку з Барысава Святлана Данілава напрыканцы лістапада атрымала па пошце пастанову суда аб пакараньні штрафам у памеры 20 базавых велічынь за распаўсюд улётак з заклікам да байкоту.

У пастанове суду ўказана, што яна на судовае паседжаньне не з’явілася.паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Святлану Данілаву затрымалі 21 верасня з улёткамі, якія заклікалі да байкоту выбараў і даставілі ў Першамайскі РУУС Менска, дзе пратрымалі каля 15 гадзінаў. У дачыненьні да распаўсюдніцы быў складзены пратакол ад адміністратыўным правапарушэньні, які быў адасланы па месцы жыхарства Святланы Данілавай у Пракуратуру Барысаўскага раёну. Калі жанчына вырашыла высьветліць у памочніка пракурора, што ёй пагражае, ёй паведамілі, што рашэньне яшчэ не прынятае, і «няма чаго сюды хадзіць».

І вось роўна праз два месяцы пасьля затрымання ў Менску, суддзя суду Першамайскага раёну Менска Ананіч пакарала сямідзесяцігадовую распаўсюдніцу грашовым штрафам у памеры 20 базавых велічыняў нібыта за парушэньне часткі 3 артыкула 23.34 КаАП РБ. Прычым суд зрабіў усё, каб адказчыца на судовае пясяджэньне не патрапіла, нават позву ёй не даслалі. Але пры гэтым у пастанове цынічна адзначылі, што адказчыца нібыта «на суд не з’явілася».

Такая цемрашальская судовая справа была арганізаваная супраць распаўсюдніцы незалежнага друку ў той час, калі беларускі ўрад робіць сціплыя захады па «дэмакратызацыі грамадства і судовае сістэмы». Відаць, прыклады атавістычнага бяспраўя ў дачыненьні да грамадзян яшчэ доўга будуць узбударажваць цывілізаваны свет.

Апошнія навіны