BE RU EN

Рассельгаснагляд дазволіў экспарт васьмі беларускім прадпрыемствам

  • 5.12.2008, 13:31

Рассельгаснагляд атэставаў 8 перапрацоўчых беларускіх прадпрыемстваў з раней правераных 20.

Аб гэтым паведамілі БелТА у галоўным ўпраўленні ветэрынарыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Астатнім 12 прадпрыемствам тэрмін увядзення абмежавання на пастаўку прадукцыі ў расейскія рэгіёны перанесены на 1 студзеня 2009 года. Такая дамоўленасць дасягнутая падчас перамоваў у Маскве намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіла Савельева з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам.

Рассельгаснагляд падчас інспектарскай праверкі ў жніўні бягучага года выявіў недахопы на 20 беларускіх прадпрыемствах і планаваў з 1 лістапада ўвесці забарону на ўвоз у Расею прадукцыі гэтых прадпрыемстваў. Аднак тэрмін увядзення гэтых абмежаванняў быў перанесены спачатку на 1 снежня, потым на 20 снежня, а зараз на 1 студзеня 2009 года.

Апошнія навіны