BE RU EN

У Кёльне абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

  • 5.12.2008, 13:51

Няўрадавая арганізацыя Форум імя Льва Копелева (ФРГ) арганізуе 5 снежня ў Кёльне дыскусію аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У абмеркаванні прымуць удзел прафесар універсітэта Гумбальдта (Берлін) Танья Пентэр, кіраўнік НУА European Exchange Штэфані Шіфер, палітолаг, назіральнік АБСЕ на выбарах у Беларусі Наталля Крыгер, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Па выніках вераснёўскіх «выбараў» у беларускі «парламент» не прайшоў ні адзін кандыдат ад апазіцыі, паведамляюць арганізатары дыскусіі. Яны прапаноўваюць амеркаваць палітыку ўладаў краіны, прыпыненне санкцыяў у дачыненні да чыноўнікаў, пытанні стратэгіі апазіцыі.

Дыскусія пройдзе ў межах акцыі «Ноч аб правах чалавека», арганізаванай нямецкім аддзяленнем праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» у гонар 60-годдзя Дэкларацыі правоў чалавека.

Апошнія навіны