Рабочых Менскага маторнага заводу масава звальняюць
- 5.12.2008, 15:16
У філіяле Менскага маторнага заводу ў Стоўбцах расьце незадаволенасьць рабочых функцыянаваньнем прадпрыемства.
Завод перайшоў на чаторхдзённы графік вытворчасьці, ад панядзелку будзе працаваць толькі адна зьмена.
Як паведамілі «Польскаму радыё» рабочыя прадпрыемства, з асобамі, у якіх сканчваюцца працоўныя кантракты, не працягваюць дамовы. Іншыя, бачачы сытуацыю, самастойна прымаюць рашэньне звольніцца. Пасьля навагодніх сьвятаў на заводзе плянуюцца масавыя скарачэньні. Агулам, за некалькі апошніх тыдняў, працу на ММЗ у Стоўбцах страцілі каля 50 чалавек.
На пытаньне рабочых аб прычынах зьменаў на заводзе кіраўніцтва ММЗ адказвае ляканічна – «Крызыс».