BE RU EN

За набыццё вялікай сумы валюты будуць выклікаць у падаткавую

  • 9.12.2008, 8:26

Беларускія банкі будуць усталёўваць асобы тых, хто здзейсніў аперацыю на суму большую чым тысяча базавых велічынь.

Нагадаем, у пачатку лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакументы аб стоадсоткавай гарантыі вяртання банкаўскіх укладаў дзяржавай. Быў там і пункт, які адмяніў дэклараванне дэпазітаў. Да гэтага аб уладальніках укладаў на суму больш чым дзвюх тысяч базавых (каля 33 тысяч даляраў) паведамлялі ў дэпартамент фінансавага маніторынгу, а потым - у падаткавую.

Выходзіць, што багатых кліентаў банкаў усёткі будуць кантраляваць? - пацікавілася газета «Комсомольская правда в Беларуси» ў Нацбанку.

- Мы адмянілі дэклараванне ўкладаў, іншых сродкаў, якія перакладаюцца на банкаўскі рахунак. Але ў нас жа ёсць міжнародныя абавязанні па барацьбе з адмываннем грошай, - растлумачыў начальнік кіравання інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў. - Сапраўды, цяпер калі вы здзяйсняеце ў банку дамоўленасць на тысячу базавых велічынь або больш (цяпер каля 16 тысяч даляраў), трэба прад'явіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Банкіры запэўніваюць, што ніякіх папер і дэкларацый запаўняць не трэба, а звесткі проста будуць захоўвацца ў банках. Праўда, ёсць і выключэнне. Інфармацыя аб валютчыках, гэта значыць тых, хто набудзе больш за 16 тысяч даляраў, сыходзіць у падаткавую.

- Не варта забываць, што набыццё валюты падлягае дэклараванню, - кажа супрацоўнік Нацбанка. - Калі падатковы інспектар спытае, адкуль у вас грошы на куплю валюты, вы будзеце абавязаныя зрабіць справаздачу.

Апошнія навіны