BE RU EN

Графік працы пасажырскага транспарта ў Менску змяняецца

  • 9.12.2008, 9:22

У Менску ў перыяд правядзення калядных і навагодніх свят, у сувязі з пераносам працоўных дзён змяняецца праца камунальнага пасажырскага транспарта.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Гарадскія аўтобусныя маршруты 25 і 28 снежня, 1 і 4 студзеня будуць працаваць па графіку нядзельных дзён; 26 і 27 снежня, 2 і 3 студзеня - па графіку суботніх дзён.

Праца тралейбусных і трамвайных маршрутаў 25, 26, 27 снежня, 2 і 3 студзеня арганізуецца па графіку суботніх дзён; 28 снежня, 1 і 4 студзеня - па графіку нядзельных дзён.

Прыгарадныя аўтобусныя маршруты 19, 20, 24 і 31 снежня будуць працаваць па графіку пятніцы; 25, 26 снежня, 1 і 2 студзеня - па графіку суботніх дзён; 21, 27, 28 снежня, 3 і 4 студзеня - па графіку нядзельных дзён.

Апошнія навіны