BE RU EN

У Гародні пушкініст збіў жонку: яна не ведала, хто такая Ганна Керн

  • 9.12.2008, 13:59

Тры гады ўмоўна атрымаў 74-гадовы жыхар Гародні, які збіваў сваю 67-гадовую грамадзянскую жонку.

Яны пражылі разам амаль трыццаць гадоў, з іх усяго тры - пад адным дахам. У асноўным гэта быў так званы “гасцявы шлюб”: жанчына і мужчына разам вялі гаспадарку. Спачатку муж крытыкаваў жонку за тое, што яна дрэнна гаспадарку, пасля стаў вінаваціць у непісьменнасці.

Высвятлілася, што жанчына лічыла: Керн - гэта дзявочае прозвішча Ганны Карэнінай. Тут душа пушкініста не вытрымала, і ён пачаў збіваць сяброўку. Ад удараў нагамі парвалася селязёнка. “Хуткую” выклікала паштарка, якая выпадкова зайшла ў дом. Пацярпелая сцвярджала, што звалілася з крэсла, паведамляе «Еврорадио».

Апошнія навіны