Чыж змяніў Мядзведзя на пасадзе кіраўніка Беларускай федэрацыі барацьбы
- 9.12.2008, 14:09
На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай федэрацыі барацьбы ўладальнік кампаніі «Трайпл» Юры Чыж змяніў на пасадзе яе старшыню Аляксандра Мядзведзя.
Як паведамляе інтэрнэт-газета «Ежедневник», Мядзведзя даўно вінавацяць у адсутнасці папулярызацыі і развіцця барацьбы і ў нізкім узроўні беларускіх «вольнікаў».
Вядома, што Чыж раней займаўся барацьбой, пры яго удзеле ў зборную Беларусі сёлета быў запрошаны расейскі спецыяліст Генадзь Сапуноў. З прыходам новага старшыні федэрацыі чакаецца і фінансавая дапамога гэтаму віду спорта.
Па звестках Аляксандра Мядзведзя, які зараз знаходзіцца ў шпіталі, грэка-рымская і вольная барацьба могуць быць аб'яднаныя ў адну федэрацыю, інфармуе "Прэсбол".