Супрацоўнікі АМАПу выціралі боты нацыянальным сцягам
- 9.12.2008, 15:18
Актывісты апазіцыі вывесілі нацыянальны сцяг каля суда Цэнтральнага раёна Менска, дзе разглядалася справа палітвязня Аляксандра Баразенкі.
Акцыі салідарнасці з вязнем сумлення праходзілі ля будынку суда другі дзень. Апазіцыянеры трымалі расцяжку «Свабоду Баразенку!», скандавалі «Свабоду палітвязням!», «Жыве Беларусь!».
У знак падтрымкі Аляксандра Баразенкі моладзевыя актывісты вывесілі на суседнім з судом будынку нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Будынак быў адразу ж ачэплены супрацоўнікамі АМАПа. Сцяг знялі, а ва ўсіх, хто праходзіў каля дома сталі правяраць дакументы.
Журналіст прэс-цэнтра Хартыі’97 стаў сведкам таго, як двое супрацоўнікаў АМАПа скамячылі нацыянальны сцяг, плюнулі на яго і сталі выціраць ім боты….