BE RU EN

«Саюзны» бюджэт раскрадалі

  • 1.02.2008, 12:51

Старшыня Падліковай палаты Расеі Сяргей Сьцяпашын на сёньняшняй сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам шмат казаў пра бюджэт так званай «саюзнай» дзяржавы.

Сярод іншага ён паведаміў, што нарэшце наведзены парадак у кантролі выкананьня сродкаў “саюзнага” бюджэту. “Да апошняга часу было сур’ёзнае нямэтавае выкарыстаньне сродкаў, мякка кажучы, падкрадалі,” – прызнаўся расейскі чыноўнік.

Сяргей Сьцяпашын назваў нездавальняючым і той факт, калі 17-18% сродкаў вяртаюцца назад нявыкарыстанымі.

Апошнія навіны