BE RU EN

Буш і Туск абмяркуюць у Вашынгтоне беларускае пытаньне?

  • 11.02.2008, 10:18

ЗША надаюць вялікае значэньне ролі Польшчы у беларускім пытаньні. Гэта вынікае з адмысловай заявы Белага дому ў зьвязку з маючым адбыцца ў сакавіку візытам ў Вашынгтон польскага прэм’ера Дональда Туска.

Як гаворыцца ў тэксьце дакумэнту, “Польшча зьяўляецца блізкім партнэрам ЗША ў рэалізацыі агульных стратэгічных мэтаў умацаваньня свабоды і бясьпекі ва ўсім сьвеце. Адыгрываючы ў Эўропе вядучую ролю ў падтрымцы станаўленьня моцных дэмакратыяў на ўсходзе Эўропы, Польшча дапамагае замацоўваць дэмакратычныя заваёвы ва Ўкраіне і Грузіі і ўзмацняць дэмакратычную апазыцыю рэжыму ў Беларусі - апошняй дыктатуры Эўропы”, цытуе заяву Белага дому “Радыё Свабода”.

У заяве таксама адзначаецца ўнёсак Польшчы ў справу бясьпекі ў Іраку і Аўганістане, зацікаўленасьць краіны ва ўдзеле ў сыстэме супрацьракетнай абароны. Прэзыдэнт ЗША разьлічвае абмеркаваць з польскім прэм’ерам гэтыя, а таксама іншыя пытаньні, якія прадстаўляюць агульны інтарэс.

Апошнія навіны