BE RU EN

Ці будуць беларусы атрымліваць зарплату ў 1000 еўра?

  • 14.02.2008, 9:15

Сёлета беларусам ужо двойчы распавялі, якія зарплаты будуць у недалёкай будучыні.

Спачатку кіраўнік Нацбанку Пётр Пракаповіч паабяцаў запаветную тысячу еўра да 2015 года. Потым прэм'ер Сяргей Сідорскі вырашыў, што прагноз у 500 "зялёных" да 2011 года трэба перагледзець у бок павелічэння. Наколькі рэальнае такое падвышэнне?

Адкуль возьмуцца гэтыя грошы? Бо каб папоўніць казну, нават пенсіянераў і школьнікаў давялося пазбавіць ільгот. Але службоўцы ўсё роўна поўныя аптымізму. Урад плануе пабудаваць 288 новых вытворчасцяў у самыя блізкія тры гады. Напрыклад, завод па вытворчасці аўтобусаў. І прадаваць за мяжу тры тысячы машын у год. У перспектыве ў Беларусі можа з'явіцца яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод. Гэта таксама ўжо агучаныя планы. Вось толькі ці не з'ядуць нашы "падвышаныя" зарплаты хуткарослыя цэны?

– Цэны ў Беларусі ўжо гранічна высокія, – заявіў у інтэрв'ю «КП в Беларуси» эканаміст цэнтра "Стратэгія" Леанід ЗАІКА. – У суседніх Літве і Польшчы мясныя прадукты, садавіна, рыба таннейшыя за нашы! Я лічу, не трэба дарма марнаваць намаганні і займацца імпартазамяшчэннем – некаторыя рэчы можна танней купіць за мяжой. А падвышаць зарплаты неабходна. Мы вельмі бедна жывем. Нават у Калінінградзе (я адтуль нядаўна прыехаў) зарплаты ў 2 – 3 разу вышэйшыя! Скажам, прыбіральніца атрымлівае 500 даляраў, грузчык з зборкай мэблі – 1000 даляраў, мэнэджэр невялікай фірмы – 1,5 - 2 тысячы. Дарэчы, нялішнім будзе ўзгадаць, што менавіта да 2015 года сістэма ЖКГ плануе перайсці на самаакупнасць. Цяпер наша жыроўка – гэта не больш за 40% ад рэальнага кошту ўсіх камунальных выдаткаў…

Апошнія навіны