BE RU EN

Уга Чавес адмяніў свой візіт у Беларусь

  • 14.02.2008, 14:23

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес не прыедзе ў сакавіку ў Беларусь. Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў амбасадзе Венесуэлы ў Мінску. Там адзначылі, што візіт пакуль адменены і новая дата не прызначана. Прычыны гэтага не каментуюцца.

Нагадаем, як раней паведамлялі ў амбасадзе Венесуэлы, папярэдне прапрацоўваўся візіт Уга Чавеса ў Беларусь на сакавік гэтага года. Прэзідэнт Венесуэлы наведваў нашу краіну ў ліпені 2006 года і ў чэрвені 2007 года.

У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "ПетраВенБел", быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах, у тым ліку аб адмене візавага рэжыму.

Фота "Франс Прэс", yahoo.com

Апошнія навіны