Беларусь і Расея канчаткова прыбіраюць мяжу?
- 14.02.2008, 15:02
Мытныя органы Расеі і Беларусі прыступілі да працы па пераносе мытнай мяжы Расеі і Беларусі на знешнюю мяжу «саюзнай дзяржавы», заявіў кіраўнік Федэральнай мытнай службы (ФМС) Расеі Андрэй Бельянінаў, адкрываючы пасяджэнне сумеснай калегіі мытных органаў дзвюх краін у чацвер у Гародні.
"Сёння мы абмяркоўваем – сярод галоўных – пытанне Калінінградскага калідора і перанос мытнай мяжы нашых краін на знешнюю мяжу «саюзнай дзяржавы»", – сказаў А.Бельянінаў. Ён адзначыў, што такое даручэнне мытным службам дзвюх краін было дадзенае прэм'ер-міністрамі Расеі і Беларусі, перадае «Інтэрфакс».
"Сёння мы гэтую задачу пазначаем пастановачна, а да канца чэрвеня думаем вынесці першыя вынікі нашай працы на сумеснае абмеркаванне", – сказаў кіраўнік ФМС Расеі.
Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Аляксандр Шпілеўскі, "гэта ключавая тэма, якая мае вялікі грамадскі рэзананс".
А.Бельянінаў таксама выказаў надзею, што мытныя службы "ўнясуць сваё ўкладанне ў развіццё саюзных стасункаў, якім прэзідэнты нашых краін надаюць цяпер вялікае значэнне". Па словах А.Бельянінава, апошнім часам мытныя службы Расеі і Беларусі сталі працаваць больш узгоднена. "Мы сталі абмяркоўваць вельмі пэўныя пытанні. Нашы працоўныя і экспертныя групы шчыльна працуюць і нашы пазіцыі шмат у чым зблізіліся", – падкрэсліў ён.