BE RU EN

Вынікі «супераўторка»: у Нью-Мексіка перамагла Хілары Клінтан

  • 15.02.2008, 8:33

Хілары Клінтан атрымала перамогу на першасных выбарах у дэмакратаў у Нью-Мексіка. Галасаванне ў гэтым штаце адбылося ў так званы "супераўторак" 5 лютага, але для вызначэння пераможца давялося прыцягваць добраахвотнікаў для ручнога падліку 17 тысяч бюлетэняў, накіраваных галасуючымі па пошце ў рамках сістэмы папярэдняга і завочнага галасавання.

Такім чынам, Нью-Мексіка стаў апошнім штатам, дзе вызначыўся пераможца па выніках першасных выбараў і сходаў партыйнага актыву, якія ў "супераўторак" прайшлі адразу больш як у 20 штатах.

Кіраўнік аддзялення Дэмакратычнай партыі ў Нью-Мексіка паведаміў у чацвер, што па канчатковых выніках галасавання, Клінтан у гэтым штаце атрымала 14 галасоў дэлегатаў на нацыянальны з'езд Дэмакратычнай партыі, які пройдзе ў канцы жніўня ў Дэнверы (штат Каларада), а яе супернік Барак Абама – 12.

Менавіта ў Дэнверы будзе названы кандыдат, які будзе змагацца з рэспубліканцам у лістападзе за Белы дом. Каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, дэмакрату трэба заручыцца на сваім з'ездзе падтрымкай 2025 дэлегатаў.

Апошнія навіны