Узламаны сайт беларускага ЦВКа (скрыншоты)
- 15.02.2008, 9:37
Сайт Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў быў узламаны сёння раніцай невядомым хакерам пад нікам CATER.
Падчас спробы зайсці на http://www.rec.gov.by, замест галоўнай старонкі ЦВК усплывае дыялогавае акно з крылатай фразай The Matrix has you...
Пры націску кнопкі ОК выдаецца наступнае паведамленне – Hacked by CATER, 2008.
І толькі пасля гэтага карыстальнік можа патрапіць на галоўную старонку, якая, дарэчы, не абнаўлялася з чэрвеня 2007 года. Хоць зусім нядаўна ЦВК абвясціў пра правядзенне ў верасні 2008 года парламенцкіх выбараў.
Дыялогавыя вокны з такімі жа надпісамі ўсплываюць пры спробе пераходу на ўсе раздзелы сайта. На 12 гадзін раніцы па менскім часе дадзенае ўмяшанне ў працу сайта так і не было ліквідаванае.

