BE RU EN

Затрыманая Вольга Казуліна

  • 18.02.2008, 12:54

Дачка палітвязня экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Вольга выйшла на Кастрычніцкую плошчу з плакатам «Свабоду Казуліну!» і расцяжкай «Свабоду ІП!», аднак была выцесненая з групай людзей, у тым ліку журналістаў, у бок вуліцы Інтэрнацыянальнай, дзе і была затрыманая.

На дадзены момант Вольга Казуліна знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менска.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў турмы за правядзенне акцый пратэсту ў сакавіку 2006 года супраць фальсіфікацыі ўладамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Міжнароднай супольнасцю ён прызнаны вязнем Сумлення.

Між іншым, адным з галоўных патрабаванняў Еўразвяза для нармалізацыі стасункаў з афіцыйным Менскам з'яўляецца вызваленне ўсіх палітвязняў. Акрамя А.Казуліна ў турме знаходзяцца журналіст Аляксандр Здвіжкоў і моладзевы актывіст Андрэй Кім.

Апошнія навіны