BE RU EN

Усе затрыманыя падчас акцыі 18 лютага выйшлі на свабоду

  • 19.02.2008, 9:27

Усе, хто быў затрыманы 18 лютага падчас акцыі прадпрымальнікаў, вызвалены без складання пратаколаў. Яшчэ ўдзень з Цэнтральнага РАУС адпусцілі дачку палітвязьня Вольгу Казуліну, а таксама двух чалавек, якія ўдзельнічалі ў мітынгу.

Яшчэ пяць чалавек, сярод якіх вядомы палітык Аляксандр Мілінкевіч і адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, былі дапытаныя па крымінальнай справе, распачатай за мітынг 10 студзеня.

Самым апошнім быў адпушчаны Аляксандр Макаеў. Паводле яго слоў следчыя вельмі падрабязна цікавіліся арганізатарамі акцыі 10 студзеня.

“Допыт праходзіў па мітынгу 10-га студзеня. У мяне пыталіся, хто яго арганізоўваў. То бок яны апытвалі па поўнай, па ўсіх накірунках: і што я рабіў 10 снежня, і нават маю біяграфію”, -- паведаміў Макаеў для “Еўрарадыё”.

Апошнія навіны