BE RU EN

У Жодзіна пройдзе святочны мітынг і шэсце да Дня Волі

  • 20.02.2008, 9:14

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Жодзіна падалі заяўку на правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных угодкам БНР, якія плануецца адзначыць 23 сакавіка.

Заяўку, пададзеную ў гарвыканкам, падпісалі актывіст Руху “За Свабоду” Юры Жылка, кіраўнік мясцовай аддзялення АГП Юры Сілкін, старшыня ГА “Саюз “Чарнобыль” Аляксандр Валчанін, кіраўнік руху “аўганцаў” Аляксандр Камароўскі і дэмакратычны актывтіст Павал Красоўскі.

Плануецца, што святочны мітынг пачнецца 23 сакавіка а 15 гадзіне каля гарадскога парка адпачынку. Пасля мітынгу адбудзецца святочнае шэсце з ускладаннем кветак да абеліску загінуўшым героям Беларусі. Увечары запланаваны ўрачысты канцэрт з удзелам беларускіх музычных гуртоў. На свята запрошаны прадстаўнікі гарадскіх уладаў.

Апошнія навіны