BE RU EN

Нацыянальны сцяг над праспектам Пушкіна (відэа)

  • 20.02.2008, 11:05

Трохметровы нацыянальны сцяг з'явіўся ўчора ўвечары ў раёне станцыі метро "Пушкінская". Актывісты грамадзянскай кампаніі “Джынс – за Свабоду” замацавалі яго на дратах паміж двумя будынкамі. Бел-чырвона-белае палотнішча добра заўважна з суседніх прыпынкаў грамадскага транспарту і праезжай часткі праспекта Пушкіна.

"Гэта акцыя непрымеркавана дя якога-небудзь свята. Нацыянальная сімволіка ў Беларусі забароненая, гэта сімволіка супраціву. Бел-чырвона-белыя сцягі над вуліцамі гораду нагадваюць звычайным людзям пра іншую, свабодную Беларусь і проста ўздымаюць настрой большасці з тых, хто іх бачыць", - пракаментаваў акцыю адзін з яе ўдзельнікаў.

Апошнія навіны