Міклашэвіч звольніць усіх службоўцаў, якія парушаюць Канстытуцыю?
- 20.02.2008, 11:51
Былы генпракурор, а цяпер старшыня Канстытуцыйнага суду Пётр Міклашэвіч прапанаваў даць права Канстытуцыйнаму суду ставіць пытанне перад органамі ўлады аб адхіленні ад пасады і звальнення службовых асоб за парушэнне імі Канстытуцыі краіны.
На яго думку, для падвышэння эфектыўнасці дзейнасці Канстытуцыйнага суду яму варта таксама даць права правядзення абавязковай папярэдняй канстытуцыйнай экспертызы законапраектаў, якія закранаюць ключавыя бакі жыцця дзяржавы і грамадства, а таксама механізмы ўзаемадзеяння дзяржорганаў, з мэтай папярэджання негатыўных сацыяльных наступстваў.