BE RU EN

Чавесу не да Лукашэнкі

  • 21.02.2008, 10:54

Візіт прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Беларусь і іншыя краіны часова адкладаецца на пазнейшыя тэрміны, якія будуць дадаткова ўзгодненыя. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў амбасадзе Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі.

Раней паведамлялася пра меркаваны візіт Уга Чавеса ў нашу краіну ў канцы лютага – пачатку сакавіка.

У амбасадзе падкрэслілі, што паездка адкладзеная ў сувязі з супадзеннем яе тэрмінаў з перадачай ураду Венесуэлы некалькіх калумбійскіх заложнікаў, якія ўтрымліваліся рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі.

Апошнія навіны