BE RU EN

Дзяцей з скаліёзам у Беларусі пакінулі без гарсэтаў

  • 22.02.2008, 12:26

У рэдакцыю KP.BY патэлефанавала ўсхваляваная маці: «Маёй Анечцы 13 гадоў. У яе скаліёз 3-й ступені. Вось ужо год яна носіць гарсэт. Пазваночнік зафіксаваўся, але лекар раіць пакуль не здымаць гарсэт. Стары ўжо небяспечна насіць – занадта маленькі. А новы цяпер трэба купляць. Кажуць, гэта каштуе больш за 300 тысяч! А у мяне зарплата – дзвесце. А калі не насіць гарсэт, можа наступіць пагаршэнне. З чацвёртай ступенню ўжо інваліднасць даюць!

Высвятляецца, яшчэ да 17 снежня ўсе дзеці з скаліёзам атрымливалі спецыяльны гарсэт, які карэктуе пазваночнік, бясплатна. Пасля адмены ільгот такое права пакінулі толькі дзецям-інвалідам да 18 гадоў. Каштуе гарсэт нямала – 460 - 525 тысяч. Таму напярэдадні 17 снежня ў беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры быў сапраўдны ажыятаж.

– Альтэрнатыва гарсэту – толькі аперацыя, – растлумачыў механік-пратэзіст цэнтра Зміцер МАЛЬФАГАЎ – Але да гэтага звяртаюцца ў крайніх выпадках. А калі не насіць гарсэт, прадбачыць наступствы немагчыма.

– Як адрэагавалі вашы пацыенты на такія перамены?

– Тыя, хто ўжо рабіў гарсэт, хвалююцца. А хто звяртаецца першым разам, проста ідуць у касу і плацяць. Вядома, бываюць такія выпадкі, калі прыходзіць маці і скардзіцца: столькі крэдытаў набралі на мэблю, машыну, а цяпер гэты гарсэт. Некаторыя так і выбіраюць мэблю…

Апошнія навіны