BE RU EN

Біл Гейтс: кантроль над інтэрнэтам немагчымы

  • 22.02.2008, 16:22

Намаганні такіх краін, як Кітай, па абмежаванні абмену інфармацыяй праз Інтэрнэт асуджаныя на правал, сказаў заснавальнік Microsoft Біл Гейтс падчас свайго выступу ў Стэндфардскім Універсітэце ў аўторак, 19 лютага, піша Cnews.ru .

«Я не бачу ніякай небяспекі для свету ў цэлым, калі хтосьці будзе спрабаваць абмежаваць свабоднае распаўсюджванне інфармацыі праз Сетку. Кантраляваць інтэрнэт немагчыма, – лічыць Гейтс. – Рана ці позна свабода слова пераможа».

«Калі ваша краіна хоча мець развітую эканоміку, вам давядзецца адкрыць Інтэрнэт», – падкрэсліў ён.

Апошнія навіны