BE RU EN

Алесь Мухін сышоў з «Евросети». Па ўласным жаданні

  • 25.02.2008, 10:13

«Я стаміўся, я сыходжу»… 20 лютага Алесь Мухін пакінуў крэсла кіраўніка беларускага філіяла «Евросети». Як паведамілі «Белорусским новостям» у кампаніі, А.Мухін звольніўся па ўласным жаданні ў сувязі з пераходам на новае месца працы.

Цяпер Алесь накіруе сваю энергію ў сферу гандлю і паслуг, не звязаную з сотавым рытэйлам.

З 21 лютага генеральным дырэктарам ЗААТ «БелЕвросеть» стаў Кастусь Казенкоў, нядаўні намеснік Мухіна, а кіруючым дырэктарам прызначаны Раман Кананыхін, які да гэтага займаў пасаду камерцыйнага дырэктара.

Сёння ў кампаніі падводзяць вынікі працы ранейшага кіраўніка: «За два з паловай гады пад кіраўніцтвам А.Мухіна філіял «Евросеть» у Беларусі дасягнуў значных вынікаў – працэсы запуску сеткі, яе развіцця і аптымізацыі на сёння завершаныя. Адны мэнэджэры падтрымліваюць высокія тэмпы развіцця, другія працуюць над камерцыйнай эфектыўнасцю бізнэсу».

Асноўная задача, якую неабходна вырашаць цяпер – падвышэнне эфектыўнасці і прыбытковасці. У кампаніі спадзяюцца, што «ўсе працэсы аптымізацыі бізнэсу «Евросети» ў Беларусі і кадравыя змяненні будуць спрыяць вырашэнню дадзенай задачы».

У руля беларускага філіяла вядомага расейскага рытэйлара А.Мухін устаў разам з з'яўленнем кампаніі на беларускім рынку і спачатку выношваў шмат планаў: збіраўся будаваць мясцовы рынак рытэйла, рабіць з кампаніі лідэра. Першы салон «Евросеть» адкрыла ў верасні 2005-га. У траўні 2007-га колькасць гандлёвых кропак была даведзеная да круглых 100. Аднак ужо ў чэрвені-ліпені некалькі салонаў былі зачыненыя.

Толькі праз паўтара-два гады пасля пачатку працы ў Беларусі кампанія стала выказваць здагадкі наконт магчымага сыходу – ужо дужа рынак неэфектыўны. Высокія падаткі і вялікая доля «шэрага» імпарту пазбаўляюць тутэйшы бізнэс рэнтабельнасці.

Старшыня савета дырэктараў «Евросети» Яўген Чычваркін у ліпені мінулага года заявіў, што кампанія неўзабаве можа прыняць рашэнне пакінуць Беларусь – «падаткі там выраслі на 10%, і мы ўжо рухаемся да страт».

Канчатковае рашэнне, быць ці не быць тут «Евросети», кампанія павінна прыняць сёлета.

Апошнія навіны