Трагічна памёр журналіст «Комсомольской правды в Беларуси»
- 25.02.2008, 16:05
25 лютага ў лясным масіве зблізку вуліцы Паркавая ў пасёлку Ждановічы (Менскі раён) знойдзены павешаным карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» Вячаслаў Ткач. Пра гэта БелаПАН паведаміў старэйшы следчы пракуратуры Менскага раёна Аляксандр Філонаў.
Паводле яго слоў, слядоў барацьбы або таго, што ў дачыненні В.Ткача было здзейсненае злачынства, не выяўлена. Ёсць некалькі версій трагедыі, але яны не агучваюцца.
Па дадзеным факце пракуратура Менскага раёна праводзіць праверку.